Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул. Валадарскага.
У якасці пацверджання месцазнаходжання Арцёма Грыбко яго сваякі прыводзяць лісты ад маладзёна, якія атрымала яго маці.
Арцём Грыбко быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту на «Валадарку».
0
0
0
0
0
0