Унучка кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі знялася ў новым расійскім серыяле «Гадание при свечах», прэм’ера якога адбудзецца днямі на Першым канале.

Гэта рамантычная гісторыя Папялушкі з экстрасэнсорнымі здольнасцямі, якая прыехала скараць Маскву і знайшла ў сталіцы сваё каханне.

Як паведамляе «МК», здымкі серыяла праходзілі ў сталіцы Беларусі. «Мінск не так нашпігаваны рэкламай, як Масква, — кажа рэжысёр фільма Вадзім Дзербянёў, — і з адміністрацыйнага пункту гледжання значна лягчэйшы. Мы здымалі ў Маскве ў раёне Хамоўнікі — там адзін бок вуліцы адносіцца да адной управы, другі — да іншай. Як толькі артыст перайшоў праз дарогу і мы перанеслі туды камеру — тут жа падышоў міліцыянт».

На галоўныя ролі ў серыял былі запрошаныя не толькі расійскія, але і беларускія акторы — Уладзімір Гасцюхін, Святлана Кажамякіна. А 12-гадовай Віцы Лукашэнка, якой у час здымак было 11, дасталася роля галоўнай гераіні ў дзяцінстве. На здымкі Віка прыязджала з аховай, аднак больш нічым свой зорны статус не падкрэслівала, не капрызіла і прафесійна выконвала сваю працу.

Гэта ўжо не першы досвед Вікі ў кіно — да «Гадания при свечах» яна паспела зняцца ў беларускай камедыі «На спіне ў чорнага ката».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?