Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і першывіцэ-прэм ’ер Уладзімір Сямашка не ўключаныя ў спіс людзей, якім будзе забаронены ўезд у Еўропу.
Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка (справа). Фота з архіва photo.bymedia.net.
Пра гэта піша інфармаванае брусэльскае выданне Euobserver.
Газета адзначае, што Сямашку «некаторыя ў Еўрасаюзе успрымаюць як патэнцыйнага пераемніка Лукашэнкі».Канчатковае рашэнне аб спісе будзе прынята ў панядзелак 31 студзеня ў Брусэлі міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза.
Уладзімір Сямашка лічыцца тэхнакратам і прагматыкам у лукашэнкаўскім урадзе. Вядомасць яму прынесла роля кіраўніка беларускай дэлегацыі на газавых і нафтавых перамовах з Расіяй. Ён адзначыўся цвёрдым падыходам.
Непераборлівы ў адзенні і ежы, Сямашка мае рэпутацыю працаголіка.
Таксама ён слыве эканамічным нацыяналістам. Гэта яму прыпісваюць фразу: «Ніводнае беларускае прадпрыемства ў рукі расіян не трапіць». У якасці
Цяжка сказаць, ці Сямашка — гэта фігура, якая на сёння прымальная для Масквы таксама.У іншых краінах былога СНД Крэмль пераважна рабіў стаўку на сілавікоў ці людзей, звязаных з Расіяй сваім бізнэсам.
У той жа час праходзіла інфармацыя, што, пасля падзей 19 снежня, нямецкія дыпламаты кансультаваліся з расійскімі па беларускім пытанні. Да 19 снежня афіцыйнай пазіцыяй Еўрасаюза і ЗША было не абмяркоўваць Беларусі з Масквой, каб не ствараць пагрозы аслаблення незалежнасці Беларусі.
Масква, у сваю чаргу, не раз дэманстравала крайняе раздражненне Аляксандрам Лукашэнкам.
Уладзімір Сямашка нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Калінкавічы (Гомельшчына, самы кансерватыўны і пралукашэнкаўскі рэгіён Беларусі).Скончыў Політэхнічны інстытут у Мінску (цяпер — БНТУ). Працаваў дырэктарам завода «Гарызонт». У 2001 годзе Лукашэнка прызначыў яго міністрам энэргетыкі. Ад 2003 года ён займае пасаду
У лукашэнкаўскім урадзе Сямашка доўгі час займаецца ключавымі для выжывання эканомікі пытаннямі энергетычных адносінаўз Расіяй. Апошні час менавіта ён узначальваў таксама
Сямашка на 5 гадоў старэйшы за Аляксандра Лукашэнку.