Неўладкаванасьць жыцьця на радзіме вымушае шмат якіх аршанцаў скіроўвацца на працу ў замежжа. Большасьць зь іх становяцца «остарбайтарамі». І, на жаль, не заўсёды ўдала. Так, нядаўна ў Аршанскі ГАУС зьвярнуўся чалавек, які шэсьць гадоў лічыўся зьніклым бязь вестак. На самай справе ўвесь гэты час ён дармова рабіў на нейкага хана ў Калмыкіі.

Але найбольш распаўсюджаным відам гандлю людзьмі ёсьць прастытуцыя. Не сакрэт, што асобныя маладзіцы засвойваюць самую старажытную прафэсію па ўласнай волі і ахвоце. Але ж большасьць жанчын накіроўваюцца ў замежжа ў надзеі на легальныя заробкі. Праўда, не заўсягды тыя надзеі спраўджваюцца. Так, 10 аршанак пад выглядам працы ў Таварыстве Чырвонага Крыжа (?!) вымушаныя былі займацца прастытуцыяй у польскіх рэстарацыях. Яшчэ 9 аршанак, якія зьбіраліся працаваць у Маскве афіцыянткамі, займаліся там прастытуцыяй. Замест прапанаванага нейкай фірмай гандлю кавунамі аршанка Т. гандлявала сваім целам у адным з расейскіх бардэляў. І гэткія прыклады можна шчэ’ доўжыць.

Пакуль кардынальна не палепшыцца сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне, заганныя праявы гандлю людзьмі ня скончацца. Колькі б з гэтым ні змагаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?