Перад будынкам КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саньнікава і надпісам «Свабоду Саньнікаву». Міліцыя затрымала 7 чалавек. Сярод іх Максім Вінярскі. Апэрацыяй кіруе палкоўнік Яўсееў.

Прыйшла маці аднаго зь вязьняў — Алена Ліхавід. Яе хацелі затрымаць, але людзі адбілі яе ў міліцыянтаў. Міліцыянты паводзяць сябе груба і папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Таксама на месца акцыі прыгналі трактар для чысткі вуліцы.

Тым ня менш застаецца некалькі дзясяткаў чалавек.

18:30

Пад'ехаў аўтазак, пастаяў некалькі хвілінаў і ад'ехаў. На месцы засталіся ўдзельнікі акцыі і міліцыянты. Людзі пакрысе пачалі разыходзіцца.

У турме КДБ сярод іншых знаходзяцца:

Андрэй Саньнікаў, былы кандыдат на прэзыдэнта;

Мікола Статкевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;

Аляксей Міхалевіч, былы кандыдат на прэзыдэнта;

Зьміцер Бандарэнка;

Аляксандар Фядута;

Анатоль Лябедзька;

Сяргей Марцалеў;

Павал Севярынец;

Аляксандар Арастовіч;

Аляксандар Атрошчанкаў;

Наста Палажанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?