Шчыры дзякуй жыхаром Меншчыны, Смургоншчыны, Астравеччыны, а таксама Віцебску, Талачына, Гарадка, Полацку, Берасьця, Бярозы за ахвяраваньні на выхад «Нашае Нівы»:

Дзякуем за салідарнасьць Пасольству Славаччыны ў Беларусі.

Дзякуем І.Л., Міхаілу А., Віктару К., А.К., Аляксандру К., Рыце Н., В.П., Д.К., Л.К., Ігару Б., Уладзімеру Р., Ігару С., Марыне С., А.Я., А.Ц., Паўлу І., Тацяне В., В.В., Канстанціну Л., Мікалаю К. зь Менску.

Л.Л., Ігару Х., П.Н. зь Менскага раёну.

Любові Ш. зь Віцебску.

Фёдару К. з Талачына.

Леаніду А. з Гарадка.

Валерыі Х. зь Дзяржынскага раёну.

Сяргею С. з Полацку.

Дар’і Л. з Смургонскага раёну.

Марыі К. з Астравецкага раёну.

Міхаілу Г. зь Берасьця.

Т.Ш., С.Р., І.Б. зь Бярозы.

Варта нагадаць, што ў свой час такія асобы, як Магдалена Радзівіл, Эдвард Вайніловіч, Васіль Быкаў, Янка Брыль былі ахвярадаўцамі «Нашай Нівы». З пачатку году газэта атрымала 7200 ахвяраваньняў ад дабрадзеяў з усіх куткоў Беларусі. Некалькі асобаў зь Менску, Берасьця, Магілёўскай вобласьці й Горадні за гэты год пераказалі на выхад газэты болей за 1 200 000 рублёў.

Пасьля забароны ўладаў на распаўсюд, калі б ня гэтыя ахвяраваньні, газэта не змагла б выходзіць.

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» у Інтэрнэце, а не на паперы, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку 6000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз збору грошай газэце не захаваць якасьці. Адказы на пытаньні тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0