Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка і эмір Катара шэйх Хамад бін Халіфа Ааль Сані сустрэліся ў сталіцы Катара Доха 30 студзеня.

«Перамовы тычыліся супрацоўніцтва паміж Катарам і Беларуссю па шэрагу пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — піша Gulf Times.

На сустрэчы прысутнічаў старшыня эмірскай канцылярыі, намеснік прэм’ер-міністра Катара Абдула Бін Хамад Аль-Атыя.

Ён узначальвае нафтавую дзяржкампанію Qatar Petroleum.

Катар — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў звадкаванага газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?