Пра гэта былы кандыдат у прэзідэнты заявіў у інтэр’вю «Народнай Волі».

«Нам трэба добра разумець, што ўвядзенне Еўропай і ЗША у аднабаковым парадку санкцый, асабліва эканамічных, супраць Беларусі непазбежна прывядзе — і часткова ўжо прывяло — да большай залежнасці ад Расіі, мяркуе В. Рымашэўскі.

Разам з тым, былы кандыдат у прэзідэнты ад БХД зазначае, што трэба ўлічваць тое, што за кратамі знаходзяцца большасць незалежных лідараў дэмакратычных сілаў, працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні незалежных дэмакратычных рухаў Беларусі, журналістаў.

«Увядзенне санкцыяў — вельмі балючы ўдар для ўлады,

Такім чынам мы становімся перад выбарам:

ахвяраваць незалежнасцю ці ахвяраваць свабодай, магчыма здароўем і жыццём, усяго некалькіх чалавек».

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД зазначае, што «да тых часоў, пакуль хоць адзін чалавек будзе знаходзіцца за кратамі, кожны палітык, які сёння выказваецца супраць увядзення эканамічных санкцый, паводзіць сябе амаральна. Калі народ, а ў нашым выпадку, дэмакратычная эліта, а значыць, тыя, хто мусіць несці альтэрнатыву існуючаму рэжыму, перадусім каштоўнасную, будуць дзейнічаць тымі ж сродкамі, кіравацца тымі ж каштоўнасцямі, што і ўлада, то ў Беларусі не будзе нават малога шанца на змены да лепшага».

Поўны тэкст заявы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?