Вакантную пасаду кіраўніка другога па велічыні дзяржбанка — Белаграпрамбанка — зойме Уладзімір Падкавыраў, які з 2000 года займаў пасаду першага намесніка старшыні ААТ «Белаграпрамбанк».

Спецыяльная кваліфікацыйная камісія Нацбанка Беларусі прызнала банкіра «адпаведным кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі, што прад’яўляюцца да пасады старшыні праўлення банка, для прызначэння яго на гэтую пасаду ў ААТ «Белаграпрамбанк», гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце Нацбанка.

Пасада кіраўніка Белаграпрамбанка вызвалілася пасля таго, як Сяргей Румас у снежні 2010 года быў прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?