«Гэта расстрэльныя сьпісы. Калі на акупаванай тэрыторыі з насельніцтвам распраўляюцца, то спачатку вызначаюць — пацерпіць столькі і столькі чалавек. А пасля мы вызначымся персанальна. Яны могуць зрабіць усё што заўгодна. Гэта нішто іншае, як звычайная расправа. Яна не мае нічога супольнага з персанальнай віною людзей», — так у інтэрв’ю радыё «Свабода» кіраўніца Цэнтрвыбаркама адрэагавала на рашэнне Еўрасаюза забараніць 158 высокапастаўленым лукашэнкаўцам уезд ад Еўрасаюз.

Асабліва звяртае ўвагу фраза: «Нічога супольнага з персанальнай віною людзей». Яна гучыць нібы прызнанне факту віны, але адмаўленне ўласнай ролі.

«Невінаватая я, ён сам прыйшоў», — крычала гераіня фільма «Брыльянтавая рука».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?