Сакратар Цэнтарвыбаркама Мікалай Лазавік заявіў, што ЦВК "не валодае фактамі фальсыфыкацыі прэзыдэнцкіх выбараў".

Тэма актуалізавалася раптоўна. Здавалася б, даўно адшумелі жарсьці, заглухлі пратэставыя заявы апазыцыі ды асуджальныя высновы Захаду датычна хады і афіцыйных вынікаў той кампаніі.

Але ўчора на прэсавай канфэрэнцыі ўкраінскія журналісты (і ўсё тыя, хто слухаў жывы этэр радыё) раптам пачулі, што вынікі мінулых выбараў нібыта былі сфальшаваныя на карысьць апазыцыі!

Адзначым, што у афіцыйнай стэнаграме на сайце прэзыдэнта Беларусі адпаведнага фрагмэнту няма.

Між тым мэдыі, найперш электронныя, а потым і традыцыйныя, ужо разьнесьлі заяву па ўсім сьвеце.

Пашчыравала ў тым ліку і ўкраінская прэса, дзеля якой найперш і ладзілася мерапрыемства ў "алмазе ведаў".

У Сеціве паразьвешвалі і аўдыё.

Натуральна, палітычныя апанэнты адразу вылучылі ключавы панятак "фальсыфікацыя". Вінцук Вячорка, як мне толькі што стала вядома, рыхтуе з гэтае нагоды ўжо іншую заяву — у пракуратуру.

Натуральна, шанцаў у справы, мякка кажучы, няшмат. Зь іншага боку, і заяву сьціплага чыноўніка Мікалая Лазавіка сусветныя мэдыі наўрад ці распаўсюдзяць так шырока, як матэрыялы ўчорашняга піяр-мерапрыемства. Трохі ня той маштаб.

Ды і ў айчыннай дзяржаўнай прэсе гэты контарпіяр Лазавіка наўрад ці стануць надта цытаваць, каб лішні раз ня рушыць далікатнае пытаньне.

Так што ня толькі апазыцыя апынаецца часам у сытуацыі мэдыйнай бездапаможнасьці.

Во якія калізіі можа спарадзіць наўпроставы этэр, на які, звыш таго, імгненна рэхам адгукаецца Сеціва!

На вачох становяцца бясьсільнымі тэхналёгіі, апісаныя Оруэлам у "1984".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?