У ноч з пятніцы на суботу недалёка ад камвольнага камбіната дзве іншамаркі засталіся без колаў.

Спачатку пра крадзеж усіх чатырох колаў у міліцыю паведаміла гаспадыня аўтамашыны «Хонда — Цывік», крыху пазней з падобнай заявай у міліцыю звярнуўся ўладальнік «Аўдзі». У першым выпадку страты ацэненыя ў 1,5 мільёна рублёў, у другім — у 5 мільёнаў.

Аддзелам дазнання папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС па дадзеных фактах

распачатыя крымінальныя справы па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса РБ («Крадзеж»). Праводзіцца ўвесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выкрыванне зламыснікаў.

У той жа час у Ленінскім РУУС нагадваюць, што

адзін з дзейсных спосабаў прафілактыкі такіх злачынстваў — абсталяваць мацаванне колаў адмысловымі балтамі з арыгінальным ключом для іх.
Такая паслуга параўнальна недарагая (каля 150 тысяч рублёў, у залежнасці ад маркі аўто), ва ўсялякім выпадку, значна таннейшая, чым замена поўнага камплекту колаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?