Ён быў адным з кіраўнікоў беларускага грамадскага жыцця Злучаных Штатах.
28 студзеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч Барыс Данілюк, паведамляе блог Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Барыс Данілюк нарадзіўся 5 красавіка 1923 г. у вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне, ў сям’і святара, удзельніка Слуцкага паўстання Хведара Данілюка.
«За мой непрыхованы беларускі патрыятызм дазнаў і я нямала непрыемнасцяў ад шавіністычных польскіх настаўнікаў і нават паліцыі ў Слоніме і да цяпер не магу дараваць павадарам Грамады, што, замест стварыць партыю на змаганне за веру і зямлю, пайшлі на службу саветам і гэтым далі палякам магчымасць называць усе праявы беларускасці камунізмам», — пісаў ён у успамінах.
Падчас нямецкай акупацыі Б.Данілюк працаваў у беларускай Самапомачы, кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Слоніме, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладчыкам пры
У ліпені 1944 г. — у лістападзе 1943 г. Барыс узяў шлюб з Марыяй Дземідовіч — сям’я разам з бацькамі была вымушана пакінуць Беларусь.
Да 1950 г. Б. Данілюк жыў у французскай акупацыйнай зоне ў Нямеччыне, вучыўся на
Пасля пераезду ў ЗША браў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускага царкоўнага і грамадскага жыцця ў Амерыцы.
Уваходзіў у Раду і Кансісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, кіраваў царкоўным хорам у царкве св. Кірылы Тураўскага ў
У расколе БАПЦ у пачатку
***
Грунтоўныя ўспаміны Барыса Данілюка выдрукаваныя ў апошнім нумары «Запісаў БІНІМ» (№ 33). ***
Паводле інфармацыі Янкі Запрудніка, Барыса Данілюка пахавалі 1 лютага на беларускім могільніку ў
Каментары