Прыкладна, а 7 гадзіне раніцы 1 лютага да сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Змітра Дразда ўвайшлі супрацоўнікі сілавых структур і адвезлі яго на допыт. Сам ён паспеў перадаць толькі адно: «Вязуць на допыт».

Як паведамляюць ягоныя сябры, Змітру падчас допыту паказалі відэаматэрыялы падзеяў 19 снежня і сцвярджаюць, што ён актыўны ўдзельнік масавых беспарадкаў.

Ён быў затрыманы ў той дзень на плошчы Незалежнасці і пакараны арыштам на 10 сутак.

Верагодна, што ён можа стаць адным з новых падазраваных па крымінальнай справе, заведзенай пасля падзеяў 19 снежня на Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?