Каля першай гадзіны дня апазіцыйнаму актывісту Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы яго пражывання.

Койпіш паспеў паведаміць па тэлефоне аб хуткім ператрусе сваёй маці, якая скіравалася дахаты.

Антон Койпіш вядомы як адзін з фігурантаў «справы 14-ці». У 2008 годзе ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?