Магчыма, што егіпецкі прэзідэнт Хосні Мубарак ужо пакінуў Егіпет і знаходзіцца ў Бахрэйне, паведамляе Guardian, папярэджваючы, што да гэтай інфармацыі трэба ставіцца з вялікай доляй асцярожнасці.

Карэспандэнт англійскага тэлеканала Channel4 Джонатан Рагмэн напісаў у сваім мікраблогу: «Пасол ЗША сустрэўся з аль-Барадэі сёння. Па чутках, Мубарак адправіўся ў Бахрэйн. Але гэта не пацверджана», — піша журналіст у Twitter.

Раней ён напісаў у свой мікраблог, што «па чутках, Мубарак збег. Гэта не пацверджана. Але на вуліцах ужо святкуюць».

Іншыя відавочцы пацвярджаюць, што на вуліцах Каіра людзі святкуюць нібыта ўцёкі Мубарака.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?