У карэліцкай раённай больніцы пэрсанал прызвычаіўся атрымліваць пры канцы месяца так званую навагоднюю прэмію. Гэтым разам шмат каго чакаў непрыемны сюрпрыз. Пасьля таго, як чалавек расьпісваўся ў дакумэнце, ён даведваўся, што ягоная прэмія часткова ці цалкам пойдзе на падпіску. Такім чынам Карэліцкая пошта выканала плян па падпісцы на раёнку ды «Мэдыцынскі весьнік».

Мэдыкам сказалі, што іхныя прэміяльныя ўжо пералічаныя на пошту. Людзі толькі абураюцца, але ніхто не наважваецца бараніць свае правы – кантракт трымае за горла. Кожны ведае, што прычыну для звальненьня знойдуць абавязкова, а знайдзі ты потым працу ў Карэлічах.

І тое ж датычыць ня толькі мэдыкаў, але і настаўнікаў ды іншых бюджэтнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?