Калі ў студзені 2002 году тагачасны прэм’ер-міністар Кітая Жу Ронцзі наведваў Мумбай, малады тыбэцкі журналіст Тэнзін Цундуэ залез па рыштаваньнях на чатырнаццаты паверх будоўлі перад пяцізоркавым гатэлем, дзе жыў кітайскі прэм’ер, каб разгарнуць велізарны транспарант «Свабоду Тыбэту». Летась у Бангалёры Тэнзін раптам зьявіўся на даху 200-павярховага будынку акурат над тым будынкам, дзе Вэн Цзібао, наступнік Жу Ронцзі, сустракаўся з індыйскімі навукоўцамі. Рызыкуючы жыцьцём, ён кідаў уніз мінакам улёткі, выгукваючы «Вэн Цзібао, вы ня можаце прымусіць нас маўчаць».

Сёлета пільныя індыйскія ўлады напярэдадні прыезду ў аўторак кітайскага кіраўніка выкарысталі забыты артыкул крымінальнага кодэксу часоў брытанскага панаваньня і пасадзілі Тэнзіна пад хатні арышт ў гімалайскім месьце Дхарамсала. Там у выгнаньні жыве Далай-Лама і сто тысячаў тыбэцкіх уцекачоў. Кітай захапіў Тыбэт у 1950 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?