Падзеі ў Егіпце не першы дзень трымаюць увагу ўсяго свету. Блогер mojo-fm адрэагаваў на іх па-свойму. Чытайце і параўноўвайце.

Масавыя беспарадкі і так званая рэвалюцыя выклікала абурэнне ў егіпецкім грамадстве. Падаплёка гэтых падзей вядомая: замежныя аналітычныя цэнтры сфармавалі і прафінансавалі пэўныя структуры радыкальнай накіраванасці. Яны і паспрабавалі скінуць законную ўладу і навязаць грамадству сваё разуменне «дэмакратыі». Цяпер гэтыя падзеі інтэрпрэтуюцца па-рознаму. Грамадскай думцы навязваецца абсурд. Узмоцнена даводзяць, што на вуліцы выйшлі выключна мірна настроеныя грамадзяне, якія пажадалі ўсяго толькі «выказаць недавер уладзе». Гаворыцца, што ніякага арганізацыйнага пачатку наогул не было, што ўсё адбылося выпадкова.

Тыя, хто так ганебна інтэрпрэтуе падзеі, што адбыліся, нагадваюць і аб прыездзе ў Каір міністраў замежных спраў Ізраіля і Йемена, іх прапановах «добра заплаціць» за «правільна праведзеныя дэманстрацыі». Гучна гучаць заклікі такіх агрэсіўных палітыкаў, як Беньямін Натаньяху, спадар Шымон Перэс, якія шалёна патрабуюць для Егіпта ўсіх неймаверных караў.

Усім вядома, што знешняя палітыка, якая праводзіцца вышэйшым кіраўніцтвам Егіпта, носіць выключна дружалюбны характар, накіравана толькі на развіццё добрасуседскіх адносін з усімі краінамі, а ўнутраная — забяспечвае стабільнае і паступальнае развіццё егіпецкага грамадства. Унікальнасць і эфектыўнасць егіпецкай мадэлі сёння вымушаны прызнаць нават самыя заўзятыя апаненты ўлады, як у самім Егіпце, так і за мяжой.

Аднак сам факт існавання такой незалежнай дзяржавы, якое будуе палітыку зыходзячы з сваіх нацыянальных інтарэсаў, выклікае рэзкае раздражненне з боку некаторых знешнепалітычных сіл, якія імкнуцца падпарадкаваць сваім інтарэсам яшчэ не ахопленыя уплывам дзяржавы арабскага свету, да якіх ў цяперашніх умовах адносіцца Егіпет.

Прычына такой пільнай увагі і цікавасці замежных паліттэхнолагаў да нашай краіне відавочная.

Яна абумоўлена ў першую чаргу не праблемамі «дэмакратыі», а выключным геапалітычным значэннем нашай краіны на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Імкненне некаторых знешнепалітычных сіл пагардліва глядзець на гэты рэгіён само па сабе не новае. Гэта імкненне і раней выяўлялася ў даўніх «крыжовых паходах» Захаду на Усход і адносна нядаўнім «Drang nach Osten» у часе Другой сусветнай вайны. Але часы змяніліся. Ваеннае ўварванне ў краіну з мэтай звяржэння кіруючага рэжыму ўжо не дае «станоўчага» выніку. На ўзбраенне ўзятая іншая стратэгія — інспіраванне кіраваных звонку ўнутрыпалітычных канфліктаў. Яскравым прыкладам рэалізацыі гэтай стратэгіі з'яўляецца т.зв. «рэвалюцыя» у Тунісе.

Але нягледзячы на дасканаласць метадаў ўздзеяння і вытанчанасць інструментарыя, такога як эканамічны ціск, запалохванне, увядзенне рознага роду санкцый і абмежаванняў, Егіпет па-ранейшаму застаецца пры сваіх інтарэсах і працягвае рэалізоўваць палітыку ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі, у тым ліку праз удзел у розных прапанаваных сусветнай супольнасцю праектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?