Сёння, 2 лютага, — дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага.
«Начальнік паўстання» — адна з самых папулярных і пазнавальных гістарычных постацей Беларусі.
Часавая адлегласць, якая аддзяляе нас ад яго, не такая і вялікая. Каб лёс склаўся іначай,
Каліноўскі, народжаны ўМо і доля Беларускай Народнай Рэспублікі была б інакшай, каб у1838-м , мог бы дажыць бы да беларускай Незалежнасці.
Дый сёння Каліноўскі не ўспрымаецца адстаронена, як несучаснік. У
Яго публіцыстыка, знойдзеная падчас ператрусу, адназначна выклікала б падазрэнне ў супрацоўнікаў КДБ, якія нядаўна ціквіліся вершамі Купалы.
Прапануем Вашай увазе надзіва надзённыя вытрымкі з «Мужыцкай праўды».
«…як добры слуга глядзіць худобы гаспадарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ўрад глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіць так, як народу лепей. І не дзіва, бо не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народу.
…А ў нас, Дзецюкі, ці гэтак? Ці ў нас ёсць справядлівая навука ў школах, што вучыць жыць без крыўды другога? Ці ёсць праўда і справядлівасць у судзе? Ці можа чалавек быць пэўны, што яго ніхто не скрыўдзіць? Ц ўрад маскоўскі думае аб людзях, каб яны маглі жыць шчасліва? Самі скажыце?
У нас, Дзецюкі,
адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаць, калі пазнае сваю няволю, калі згледзіцца, што дзяруць з яго над сілы.па-маскоўску , а то для таго, каб цябе заўсім перарабіць на маскаля. Суды — гэта воўчая яма, дзе не разбіраюць, ці за табой праўда, ці не, а скубуць адно як могуць. Бяспекі ніякай няма, хто дужэйшы, той і глуміць; а войска то не для таго трымаюць, каб аберагаці кожнага ад злых людзей і ад глуму, а для таго, каб не пазволіць народу і застагнаць
…Калі Цар глуму захоча, то чыноўнікі глуму наробяць. А з гэтага то і відаць, што здзерства, якое ў нас вычаўпляюць, то не для таго робіцца, што ў нашам краю няма людзей здатных на чыноўнікаў, гатовых і жыццё свае аддаці для народу, а для таго, што Цар гэтакіх людзей у сыбір высылае, а
за нашыя грошы назначае чыноўнікаў гэтых, што адно самі людзей глумяць, другім глуміці пазваляюць і Бога не баяцца.Гэтакі чыноўнік не давядзе ўжо да розуму — ён, калі і няма прыказу Цара, то сам выдумае спосаб як абадраці бедны народ. І дзе ж тут шукаці праўды?
Так з гэтага пісьма і відаць, што
глум, здзерства і несправядлівасць выходзіць ад самога Цара— ён то з нас выбірае войска, ён то з нас выдзірае грошы нібы на патрэбу народа, а, ўзяўшыся са ўсімі гіцлямі за рукі, адно нас трымае ў няволі. Але прыходзіць яму ўжо канец, бо мужык пачуў вольнасць, а мужыцкая вольнасць, гэта ўсё роўна што шыбеніца для ўсіх здзерцаў і глуміцеляў народа! Вось таму Цар спыняе вольнасць мужыцкую і спыняць будзе… Ён знае, якая то вольнасць мужыцкая, ён ведае, што мужык хоча, каб ніхто не смеў драць з нікога, — і для таго, як мы яго ўраду, так ён нашай вольнасці баіцца…
Яська, гаспадар
«Мужыцкая праўда» № 4