Арыштаваным у Мінску падчас снежаньскага пратэсту апазіцыі расійцам у чацвер могуць выставіць канчатковыя абвінавачанні.

«Паводле інфармацыі беларускага боку, сёння органы расследавання збіраюцца выставіць арыштаваным расійскім грамадзянам Арцёму Брэусу і Івану Гапонаву канчатковае абвінавачанне», — паведаміў Інтэрфаксу дарадца пасольства Расіі ў Мінску Вадзім Гусеў.

Раней паведамлялася, што ў пачатку студзеня двум расійцам былі выстаўленыя абвінавачанні па артыкуле «аб масавых беспарадках» Крымінальнага кодэкса РБ. Імёны абвінавачаных не ўдакладняліся.

Пасля апублікавання папярэдніх вынікаў выбараў увечары 19 снежня тысячы чалавек выйшлі на вуліцы Мінска на знак пратэсту супраць пераабрання Лукашэнкі.

Сярод затрыманых 600 чалавек — 11 грамадзян Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?