26 лістапада недалёка ад пл.Я.Коласа каля 15-й гадзіны група дэмакратычнай моладзі адгукнулася на самавыкрывальніцкую прамову Аляксандра Лукашэнкі, які выступаючы перад украінскімі журналістамі, сказаў:

"Последние выборы мы сфальсифицировали, я уже западникам это говорил. За президента Лукашенко проголосовало 93,5 процента. Говорят, это не европейский показатель. Мы сделали 86. Это правда было. И если сейчас начать пересчитывать бюллетени, то я не знаю, что с ними делать вообще."

Удзельнікі сатырычнага пэрформансу арганізавалі імправізаванае шэсьце па ходніках у цэнтры сталіцы - ад гандлёвага цэнтру "Імпульс" - вакол Камароўкі і да ГЦ "Паркінг" - разгарнуўшы перад сабою расьцяжку з надпісам "Шукаем махляроў!" ды ўзьняўшы партрэты А.Л. з чырвона-зялёнай сымболікай, раздавалі ўлёткі, упрыгожаныя карыкатурнай выявай вусатага пэрсанажу з анёльскімі крыльцамі, у якіх патрабавалі знайсьці тых "антынародных махляроў, якія скралі больш за 400000 галасоў" і сапсавалі "звышпераканаўчую перамогу прэзыдэнта, каб дагадзіць Эўропе".

Акцыя завершылася без затрыманьняў. Часам людзі, якія яшчэ не пасьпелі атрымаць гумарыстычнай улёткі няветліва рэагавалі на чырвона-зялёнае, адпраўляючы "бээрэсэмаўскіх падхалімаў" на далёкія адрасы, аднак, як зазначыў адзін з удзельнікаў: "Насамрэч, нас такая рэакцыя ня можа ня радаваць!"

za-svabodu.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?