Меркаванні4646

Беларусь робіць стаўку на прыцягненне мігрантаў з Расіі і СНД

Будзе плаціць імігрантам $1000 за іх уезд у краіну і адаптацыю.

Кожная сям’я мігрантаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі ў 2011 годзе, атрымае ад дзяржавы да $1000 на адаптацыю і пражыванне. Бюджэтныя сродкі прадугледжвае новая праграма нацыянальна-дэмаграфічнай бяспекі Беларусі,
якая будзе прынятая ў першым квартале 2011 года. Такім чынам урад плануе павялічыць прыток мігрантаў і, як вынік, кампенсаваць натуральнае змяншэнне беларусаў.

Як паведаміў у інтэрв’ю парталу TUT.BY начальнік упраўлення па міграцыі, працы з замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун,

у 2010 годзе ў Беларусь прыехала 17 тыс. 169 мігрантаў, што на 30% кампенсавала натуральнае змяншэнне насельніцтва.
Таму каб дадаткова стымуляваць пэўную катэгорыю асобаў да пераезду і пражывання ў нашай краіне, дзяржава будзе выдзяляць бюджэтныя сродкі.

«Сярод агульнай колькасці мігрантаў, — адзначае спецыяліст, — 95% складаюць грамадзяне Расіі, Украіны і краін СНД. З іх толькі кожны шосты — пенсіянер (яны часцей за ўсё прыязджаюць у Беларусь у рамках уз’яднання сям’і). У асноўным гэта працаздольныя асобы, часта высокакваліфікаваныя спецыялісты. Да таго ж сярод мігрантаў шмат дзяцей, што радуе».

Аднак гэтак жа можа трапіць у нашу краіну іншы кантынгент — тыя, хто можа паўплываць на маральны і фізічны стан грамадства…

«У Беларусі існуюць надзейныя фільтры, — запэўніў Аляксей Бягун, — якія не дазваляюць пранікнуць у краіну так званым непажаданым асобам — выхадцам з краін трэцяга свету. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян» выбудоўвае цэлы шэраг адміністрацыйных бар’ераў на іх шляху. Таму выхадцаў з краін трэцяга свету ў Беларусі вельмі мала. Акрамя таго, мігранты праходзяць адпаведнае медыцынскае абследаванне. Пры наяўнасці сур’ёзных захворванняў мы мае права адмовіць ім у пераездзе. Такое было неаднаразова».

Што да верагоднасці ўзнікнення міжэтнічных канфліктаў з ростам колькасці мігрантаў, начальнік упраўлення па міграцыі падкрэсліў, што пры правільнай інтэграцыі мігрантаў у грамадства ніякіх канфліктаў не будзе.

«Беларуская нацыя сама па сабе мірная. У нас фактаў ксенафобіі, расізму практычна не адзначаецца. Скінхэдства як руху наогул няма. Так, замежнікаў будзе шмат, і мы павінны быць да гэтага гатовыя. Яны запаўняюць незапатрабаваныя беларусамі месцы і працуюць там. Трэба разумець, што ў сувязі з «дэмаграфічнымі нажніцамі» з дапамогай мігрантаў на пэўным этапе можна цалкам кампенсаваць натуральнае змяншэнне насельніцтва. Яны будуць працаваць сярод нас і карыстацца тымі ж правамі, што і мы», — адзначыў Аляксей Бягун.

Каментары46

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса12

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Генеральны сакратар НАТА: Статус украінскіх тэрыторый абмяркоўваць давядзецца6

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса12

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць