Эканоміка3838

Паказальная лупцоўка інвестара: Лукашэнка вынес апошняе папярэджанне «Данону-Юнімілку»

«Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце». Заадно пад крытыку трапілі Пракаповіч, Сумар, Руднік. Інвестарам ён сказаў, што валодае канфідэнцыйнай інфармацыяй пра іх.

«Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце». Заадно пад крытыку трапілі Пракаповіч, Сумар, Руднік. Інвестарам ён сказаў, што валодае канфідэнцыйнай інфармацыяй пра іх.

Аляксандр Лукашэнка абураны тым, як развіваецца супрацоўніцтва з французска-расійскай кампаніяй «Данон-Юнімілк».

«Калі вы ў першым квартале не выканаеце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце», — заявіў Лукашэнка сёння на нарадзе па пытанні развіцца беларускай малочнай галіны, звяртаючыся да кіраўніцтва кампаніі.

Кіраўнік дзяржавы незадаволены тым, што супрацоўніцтва з «Юнімілк» абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнага малака, то бок увозам сыравіны. А стварэнне абяцаных сучасных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў зацягваецца.

«Вы забыліся, што вы працуеце не ў Расіі, а ў Беларусі. І пытанні карупцыі, пытанні дзяльбы, ціску. дамоўленасці па-за межамі маіх рашэнняў непрымальна. Я ведаю ўсё, нават пра што вы думаеце: як вы дзялілі дывідэнды, колькі атрымлівалі вашыя прадстаўнікі ў Беларусі, нават, куды вы гэтыя грошы накіравалі», — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

* * *

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна атрымліваць максімальную выгаду за кошт экспарту высакаякаснай малочнай прадукцыі. Для рашэння гэтых задач спатрэбяцца значныя ўкладанні. У тым ліку перспектыўна супрацоўніцтва і з такімі буйнымі транснацыянальнымі кампаніямі, як французска-расійская«Данон-Юнімілк» (з яе магчымасцямі продажу гатовай прадукцыі на рынках Расіі і ЕС), якая ўжо працуе на беларускім рынку. У 2009 годзе ў краіне былі створаны два сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі: СТАА «Юнімілк Пружаны» і СТАА «Юнімілк Шклоў».

Тым не менш, адзначыў кіраўнік дзяржавы, Беларусь можа спыніць супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй у выпадку невыканання ёю ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Сваю дзейнасць сумесныя прадпрыемствы пачалі ў 2010 годзе. Аднак да гэтага часу праца інвестара заключаецца фактычна толькі ў разліванні малака ў тару.

«Калі вы ў першым квартале не выканайце маіх даручэнняў, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва гэтай кампаніі. Патрабаванні адносна максімальнай глыбіні перапрацоўкі малака і ўкладання сродкаў у развіццё сыравінных зон было выразна сфармулявана падчас наведвання кіраўніком дзяржавы «Юнімілк Шклоў» у чэрвені мінулага года. І кіраўніцтва кампаніі абавязалася выканаць іх няўхільна.

Лукашэнка адзначыў, што супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй невыпадкова разглядаецца на нарадзе. Паводле яго слоў, малочная галіна з’яўляецца прынадным кавалкам для інвестараў, і ўсё часцей гэтыя пытанні пераходзяць у палітычную сферу.

Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што супрацоўніцтва з кампаніяй «Юнімілк» абмяжоўваецца толькі перапрацоўкай і экспартам пітнога малака, г.зн. фактычна вывазам сыравіны. «Мы яе ўпусцілі на наш малочны рынак, да сыравінных рэсурсаў, на самых ільготных умовах. Але

я катэгарычна папярэджваў аб недапушчальнасці вывазу з краіны прадукцыі з нізкай дабаўленай вартасцю.
Больш за тое, кампанія сама абяцала стварыць сучасныя малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы і развіваць сваю сыравінную базу. Аднак рэалізацыі гэтых абяцанняў пакуль не відаць», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Мяне гэта да глыбіні душы абурае. Вы забыліся, што

вы працуеце не ў Расеі, а ў Беларусі. І пытанні карупцыі, пытанні дзяльбы, ціску, усякія там дамоўленасці — усё гэта недапушчальна», —
сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Я ведаю ўсё, нават пра што вы думаеце: як вы дзялілі дывідэнды, колькі атрымлівалі вашыя прадстаўнікі ў Беларусі і г.д., нават, куды вы гэтыя грошы накіравалі», — дадаў ён.

«Я вас папярэджваў, што з вас ніхто не возьме ні капейкі, ніхто з вас не запатрабуе ніякіх хабараў, але вы працуйце сумленна. Я вызначыў вам кірунак працы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Вы вырашылі: прэзідэнт хай кажа, а мы тут па-свойму зробім. Памыляецеся!» — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

«А то тут, напэўна, …

усе падумалі, што мы зараз будзем краіну на кавалкі секчы і раздаваць. Што нам не трэба — аддамо „Данону“, Германіі, Расіі, Польшчы. Дык вось — гэтага не будзе, — падкрэсліў Лукашэнка. — І гэта тычыцца не толькі малочнай галіны».

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы далажыў кіраўніку дзяржавы аб працы па развіцці малочнай галіны Беларусі, адзначыўшы, што «за кожны літр малака вядзецца самая сур’ёзная барацьба».

Лукашэнка на гэта залямантаваў: «Вы ведзяце барацьбу ўнутры краіны і сплаўляеце малако без дабаўленай вартасці незразумела куды. Так выходзіць? Чаму дагэтуль не навялі парадак? Пазіцыя вызначана, Вы павінны выконваць».

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь цалкам можа самастойна паспяхова рэалізоўваць сваю малочную прадукцыю на замежных рынках. «Стварайце сваю транснацыянальную кампанію, стварайце тавараправодныя сеткі і рэалізоўвайце. У Расіі сёння не хапае харчавання. Яны доўга і заўсёды будуць закупляць гэтае малако. Якія праблемы? — адзначыў ён. — Калі Расія не жадае — павялічце пастаўкі ў Венесуэлу. Мы ў 5 разоў павялічылі пастаўкі малака. Яны яшчэ ў 2 разы просяць павялічыць. Там жа велізарная рэнтабельнасць».

Як адзначыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Аляксандр Якабсон, кампанія «Юнімілк» не выконвае аднаго з асноўных патрабаванняў, якое заключаецца ў неабходнасці максімальна глыбокай перапрацоўкі малака і атрыманні прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.
У той жа час, расійскі інвестар, уваходзячы на беларускі рынак, браў на сябе такія абавязацельствы.

Акрамя таго, кампанія «Юнімілк», як інвестар, павінна была браць удзел у дзейнасці арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць малака, удзел у будаўніцтве і тэхнічным пераабсталяванні малочна-таварных ферм за кошт прамых інвестыцый і крэдытных рэсурсаў. Таксама меркавалася ўдзел інвестара ў стварэнні і развіцці арганізацый, якія ажыццяўляюць перапрацоўку малака, у частцы будаўніцтва, рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння. Усе гэтыя і іншыя абавязацельствы павінны былі замацоўвацца ў адпаведных інвестыцыйных дамовах, якія пакуль больш выглядаюць як пратаколы аб намерах. Яны, па сутнасці, пазбаўленыя канкрэтыкі.

У развіццё двух сваіх прадпрыемстваў у Беларусі кампанія «Юнімілк» інвеставала $2,1 млн. і Br102,3 млрд., з якіх Br75,2 млрд. — у закуп абсталявання і будаўніцтва. Пры гэтым пакуль сумесныя прадпрыемствы займаюцца толькі разлівам малака ў пакеты і рэалізацыяй яго ў пераважнай большасці на расейскі рынак. Загрузка іх вытворчых магутнасцяў адбываецца за кошт пераразмеркавання сыравіны паміж перапрацоўшчыкамі.

Напрыклад, палова перапрацаванага ў 2010 годзе на «Юнімілк Пружаны» малака паступіла з сыравіннай зоны Пружанскага малочнага камбіната, а другая — ад 8 малаказаводаў Брэстчыны. У той жа час надбаўка да закупнага кошту памерам 12% ішла не сялянам, а малочным заводам. «Спадзяюся, што губернатары за гэтыя тэрміны, якія працавала кампанія, з сялянамі разлічацца», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік КДК Беларусі таксама згадаў некалькі дакументаў аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва з кампаніяй «Юнімілк», якія не карэспандуе паміж сабой або проста носяць сумнеўны характар.

Так, пагадненне паміж агракамбінатам «Мачулішчы» і «Юнімілк» прадугледжвае забор малака з усёй краіны з гаспадарак Нацыянальнага банка і завоз яго на «Юнімілк». Але які сэнс, напрыклад, везці малако ў Шклоў з Рагачоўскага раёна, калі там ёсць сваё малакаперапрацоўчае прадпрыемства, ды якое яшчэ і вырабляе прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю?

Яшчэ адзін дакумент — дадатковае пагадненне паміж Магілёўскім аблвыканкамам і «Юнімілк», падпісанае ў канцы снежня мінулага года. Па гэтым пагадненні роля інвестара ў развіцці сыравіннай зоны абмежаваная толькі пастаўкай сельгасарганізацыям Шклоўскага раёна 3 тыс. цёлак у лік будучых паставак малака. Гэта значыць, сельгасарганізацыі раёна атрымаюць таварны крэдыт, а не рэальныя інвестыцыі.

На сённяшні дзень расійская кампанія прадставіла ў КДК праект «Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне развіцця малочнай жывёлагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь з удзелам ААТ» Кампанія Юнімілк «, які прадугледжвае будаўніцтва 300 новых малочна-таварных фермаў і 88 комплексаў па вырошчванні цёлак з тэрмінам рэалізацыі ў 2011–2019 гадах. Аднак пасля вывучэння гэтага дакумента стала відавочна, што для развіцця 143 ферм (амаль 50%) ужо прадугледжана выдзяленне дзяржаўных сродкаў.

«Дарога павінна быць з двухбаковым рухам. Бізнэс павінен будавацца так, каб не толькі пэўныя гарантыі меў інвестар, але і беларуская дзяржава была ўпэўнена ў інвестыцыях як у глыбокую перапрацоўку малака, так і ў развіццё сыравінных зон для перапрацоўчых прадпрыемстваў», — сказаў Аляксандр Якабсон.

У такой сітуацыі інвестар, не паспеўшы выканаць ужо узятыя на сябе абавязацельствы, актыўна ставіць пытанне аб набыцці дадатковых актываў у выглядзе ААТ «Пружанскі малочны камбінат» і ААТ «Шклоўскі масларобны завод». Характэрна, што гэтыя прадпрыемствы працуюць з вышэйшай рэнтабельнасцю і іх эканамічныя паказчыкі значна лепшыя, чым у «Юнімілк Шклоў» і «Юнімілк Пружаны».

«Продаж малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў павінен быць выгадны дзяржаве, працоўнаму калектыву і ўлічваць стратэгічныя інтарэсы краіны. Пры гэтым прадаваць трэба бізнес, а не заводы», — адзначыў старшыня КДК, растлумачыўшы, што дзяржава ўкладвае значныя інвестыцыі ў вытворчасць малака і развіццё сыравіннай базы (а гэта таксама павінна ўлічвацца ў кошце бізнэсу).

Кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар, дакладваючы аб сітуацыі, якая склалася, заўважыў, што сітуацыя ў малочнай галіны краіны некаторы час таму была зусім іншая, і многія прадпрыемствы былі стратныя.

На гэта Лукашэнка парыраваў: «Вы, як стратэгі, павінны былі бачыць, што будзе ў малочнай галіне і з прадуктамі.

Я вас папярэджваў увесь час: 1,5–2 млрд. галадаючых людзей у свеце».

Ён таксама востра адрэагаваў на даклад старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча аб шырокамаштабных планах па развіцці дзейнасці кампаніі «Юнімілк» у Беларусі: «Дзякуй, казку мы ведаем.
Гаворка ідзе пра іншае: пакуль вы гэта будзеце рабіць — сёння ёсць прыбытак. І гэта ўсё дзеля прыбытку робіцца, а не для таго, што Вы мне распавядаеце. Мы і самі можам ўкласці гэтыя грошы, яшчэ нехта ўкладзе і г.д. Але мы пайшлі з Вашай падачы на гэтае рашэнне. Як сёння дзеліцца прыбытак ад таго, што у Беларусі працуе „Юнімілк“? Вось што мяне больш за ўсё цікавіць. Усё астатняе (правільна сказаў Аляксандр Серафімавіч Якабсон) — гэта пратаколы аб намерах».

«Мне патрэбныя справядліва размеркаваныя грошы. Вось такія паслугі аказаў „Данон-Юнімілк“ у Беларусі — хай яны вось столькі і атрымаюць прыбытку. Усё астатняе (сродкі вытворчасці, працоўныя калектывы) — гэта беларускае. Аддайце вось столькі Беларусі, і да іх не будзе пытанняў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. —
Няхай „Данон“ мільярд укладзе і ад гэтых укладанняў і малако возьме, і перапрацуе, як трэба, і мы да іх прэтэнзій мець не будзем, а пакуль у вас толькі куча папер».

«Працаваць трэба, і не кланяцца на брэнд, а свой брэнд ствараць. Сёння ў Расіі ёсць брэнд „беларускае“. Нічога не трэба: напішыце, што гэта з Беларусі — расейцы з рукамі і нагамі купяць, — падкрэсліў ён. — А людзей крыўдзіць нікому не дазволена, і дзяржаву тым больш. „Юнімілк“ і тым больш „Данон“ — не бедныя кампаніі. Дык калі вы ідзяце ў Беларусь (і я ім гэта ў Шклове казаў), то наперад кіньце, потым за сабой знойдзеце. А яны патанулі разам з урадам, разам з вамі (губернатарамі і старшынямі райвыканкамаў) у вытворчасці паперак. І мне абяцаюць, што будзе заўтра. Добра, я пачакаю яшчэ квартал, паўгода, але тут — наперад кідайце. Дайце больш, каб сяляне, калектывы адчувалі, што прыйшоў брэнд нейкі з Захаду, але далі грошы».

«І сёння, і заўтра працаваць трэба вось на такіх людскіх дамоўленасцях, калі вы хочаце далей тут працаваць. І гэта для вас, калі хочаце, лакмусавая паперка — гэта тэст для „Данон-Юнімілк“. Калі яны хочуць працаваць, яны больш пакінуць сёння тут, чым забяруць у сваю кішэню, калі яны хочуць працаваць на перспектыву, — адзначыў Лукашэнка. — Тым больш, гаворка ідзе не пра вялікіх грошах. Я не кажу, што гэта павінны быць для іх у канчатковым рахунку страты, ні ў якім разе. Таму сядайце, лічыце грошы».

«Выканайце ўсе свае, нават вусныя, абавязацельствы перад сялянамі і працоўнымі калектывамі гэтых прадпрыемстваў. Разлічыцца з дзяржавай, каб была цікавасць у дзяржавы з вамі працаваць, пакіньце сабе прыбытак, каб не ў страту працавалі, і далей працуйце толькі так, нават калі не будзе ў вас дагавораў з дзяржавай і пагадненняў — так, як працуюць прыстойныя бізнесмены, — запатрабаваў Лукашэнка ад „Данона-Юнімілка“. — 

У нас зусім іншая сітуацыя ў краіне, чым у Расеі, на Захадзе і гэтак далей. Мы не хочам дзікага капіталізму ў нашай краіне.
Мы хочам, каб тыя, хто працуе, таксама нешта атрымлівалі. А кароў сёння доіць і корміць селянін, малако перапрацоўваюць таксама беларусы. Яны не багатыя. Таму, калі вы хочаце тут працаваць, нясіце сацыяльную нагрузку».

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што старшыню Пружанскага райвыканкама, «хутчэй за ўсё, трэба замяніць». «Ён нямала працуе, можа, перапрацаваўся, перагрэўся. Туды трэба накіраваць іншага чалавека. Я на гэтым не настойваю, але гэтае пытанне на працягу дзесяці дзён павінна быць у Адміністрацыі прэзідэнта і Камітэце дзяржкантролю разгледжана з пазіцыі кадравай працы ў краіне. Ніякіх скаргаў і шкадаванняў. Са Шкловам таксама разбярыцеся. А з губернатарамі я разбяруся сам», — сказаў беларускі лідар.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў кампаніі «Юнімілк», кіраўнік дзяржавы сказаў: «Запомніце, інтарэсы беларускага чалавека перш за ўсё, не на шкоду інвестарам. Мы не можам пусціць адну адзіную кампанію, хай нават з сусветным імем, пачынаць работу такім чынам. Таму што за вамі прыйдуць іншыя. І мы хацелі б з вамі наладзіць нармальнае супрацоўніцтва, нармальны бізнэс. Калі гэтага не ўдаецца і вы гэтага не хочаце, ну, Гасподзь вам у дарогу. Але давайце супрацоўнічаць па-дзелавому, па-сапраўднаму».

«Гэта не той бізнэс, за якім мы павінны ганяцца. Гэта да нас павінны ісці і прасіць: вазьміце нас у гэты бізнэс. Дык чаму мы льготы якіясьці павінны даваць? Па-другое, прыходзяць жа не на пустое месца, а ў той бізнэс, які ў Беларусі нармальна існуе, і перспектывы тут добрыя», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Што тычыцца магчымасці продажу інвестару дадатковых прадпрыемстваў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Ніякага продажу быць не павінна», па меншай меры, да тых часоў, пакуль кампанія не выканае ўзятых на сябе абавязацельстваў.

«І не дай Бог мне даложаць, што не будзе выканана маё распараджэнне. Галоўнае пры гэтым — грошы. Не пакеты акцый, не будучыя абяцанні, а грошы, сённяшнія грошы. Малочка сёння дорага каштуе, нам тым больш. Ніякага адыходу ад той мадэлі развіцця Беларусі, якую мы вызначылі, быць не павінна. Ніякага дзікага капіталізму. Сацыяльныя гарантыі для беларускага народа перш за ўсё».

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка даручыў Аляксандру Якабсону і намесніку кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Кабякову ўзяць сітуацыю на кантроль. «Усё на кантроль, усё павінна быць вырашана. На працягу першага квартала мне дакладзеце. Або працуюць так, як тут было сказана, ці сыходзяць. Перажывем страту гэтага брэнда. Хочуць працаваць — хай працуюць, будзем падтрымліваць, гэта будуць нашы людзі. Але не так, як яны працуюць цяпер», — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Каментары38

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць