Раніцай 3 лютага пецярбургскае аддзяленне арганізацыі «Оборона» правяло незвычайную акцыю салідарнасці з беларусамі.
Акцыя, якая атрымала назву «Завтрак для Лукашенко», прайшла без затрыманняў, хоць і не спадабалася ахове беларускага консульства.

Удзельнікі акцыі вырашылі накарміць Лукашэнку беларускімі апазіцыянерамі, для чаго прынеслі да дыпламатычнага прадстаўніцтва банкі з тушонкай, якія ў сваю чаргу падпісалі прозвішчамі экс-кандыдатаў. У консульстве маладым людзям заявілі, што перадачу для прэзідэнта Беларусі ўзяць не могуць, бо займаюцца выключна выдачай віз (заўважым, што візавага рэжыму паміж нашымі краінамі ніколі не існавала).

Пасля непрацяглых перамоваў удзельнікі акцыі пакінулі «мяса апазіцыянераў» з партрэтам Лукашэнкі (які з невядомымі мэтамі быў пафарбаваны ў чорны колер) ля брамы беларускага консульства і сышлі.

Справаздачу ўдзельніцы акцыі з фатаздымкамі можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?