Грамадства11

Справа Дашкевіча 18-19 лютага пойдзе ў суд

Справа па абвінавачванні старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і лідэра Менскай арганізацыі МФ Эдуарда Лобава, хутчэй за ўсё, 18–19 лютага будзе перададзеная ў суд.

Аб гэтым напісаў Эдуард Лобаў ў лісце Тацяне Шапуцька.

Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, абвінавачаныя ў злосным хуліганстве, знаходзяцца ў Жодзінскай турме. Эдуард Лобаў піша, што ўмовы ў турме не горшыя, чым у войску, а можа, нават і лепш. Паўмесяцы таму за адмову сведчыць на маладафронтаўцаў Лобава пагражалі перавесці ў іншую камэру, дзе з ім сукамэрнікі расправяцца. «Але вось ужо, дзякуй Богу, прайшло паўмесяцы, мы атрымлівалі ад яго іншыя лісты, — усё спакойна», — кажа Тацяна Шапуцька. Праўда, сваякам хлопца не аддаюць асабістыя рэчы.

Зміцер Дашкевіч спадзяецца, што хутка справа перададуць у суд і яго перавядуць у Менск. І таксама паведамляе на волю, што ўмовы ў Жодзіна лепшыя, чым на Валадарцы: няма такой перанаселенасці. У Дашкевіча ў камеры на 12 чалавек ёсць 10 ложкаў. «Але ў інфармацыйным плане ў Жодзіна куды горш: ніякая інфармацыя з волі не прасочваецца. Лісты да Зміцера не даходзяць, кнігі не прымаюць: у Жодзіна ёсць свая бібліятэка», — распавяла Тацяна Шапуцька.

Літаральна 31 студзеня ў Жодзіна ездзіў адвакат Павел Сапелка і прысутнічаў на допыце Зміцера Дашкевіча — моладзевага лідэра дапытвалі як сведку па справе аб масавых беспарадках. Існуюць асцярогі, што і Дашкевіча могуць перавесьці ў статус «арганізатара масавых беспарадкаў». Цяпер лідэр МФ знаходзіцца ў статусе абвінавачанага — па справе аб хуліганстве і сведкі — па справе аб масавых беспарадках.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць