Паводле дзяржаўнай тэлевізіі Ірану. вайсковы самалёт Ан-74 расейскай вытворчасьці пацярпеў аварыю ў аэрапорце Тэгерану.
Самалёт, які меўся ляцець у горад Шыраз на паўднёвым Захадзе краіны, разьбіўся ў панядзелак раніцай неўзабаве пасьля ўзьлёту.
Паводле словаў дырэктара аэрапорту, усе пасажыры і члены экіпажу загінулі. Паводле іншых зьвестак, тром пасажырам удалося выжыць.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра 38 загінулых. Сярод іх – 35 вайскоўцаў і трое членаў экіпажу.
Грамадзянкі і вайсковы авіяпарк Ірану вельмі зношаны праз доўгі тэрмін эксплюатацыі і адсутнасьць запасных частак.
З-за санкцыяў Іран ня можа купляць самалёты кампаніі «Боінг» і нават авіяляйнэры «Аэробус», калі ў іх шмат дэталяў амэрыканскай вытворчасьці.