Сенатар ЗША, рэспубліканец Джон Маккейн, які знаходзіцца з візітам у Літве, заявіў, што можа ахарактарызаваць кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку як бязлітаснага, брутальнага тырана, які абраў няправільны бок.

Такое меркаванне сенатар выказаў 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якая прайшла ў парламенце Літвы, перадае DELFI.

«Адным з вашых пытанняў было пытанне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч не на тым баку гісторыі. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворных правоў», — адказаў Маккейн на пытанне аднаго са студэнтаў.

Рэспубліканец Маккейн і яго калега дэмакрат Джозеф Ліберман узначальваюць дэлегацыю сяброў Кангрэсу ЗША. У Літве яны мелі гутарку з прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайце, сустрэліся са студэнтамі ЕГУ і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?