31 студзеня Еўрасаюз увёў візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 службовых асоб Беларусі. Як ставяцца мінчукі да ўвядзення санкцый? Ці суперажываюць яны чыноўнікам? Ці заклапочаныя адносінамі Беларусі з іншымі краінамі?

Падчас апытанкі некаторыя людзі ўпершыню пачулі ад журналістаў “Нашай Нівы” пра ўвядзенне санкцыяў. Большасць апытаных шчыра прызнаваліся, што не цікавяцца палітыкай, не хочуць адказваць на такія пытанні ці папросту моўчкі сыходзілі, пачуўшы тэму размовы. Былі тыя, каму даводзілася тлумачыць, што візавыя санкцыі – гэта не закрыццё межаў ЕС для ўсіх беларусаў, а толькі для лукашэнкаўцаў, звязаных з фальсіфікацыяй выбараў і паслявыбарчымі рэпрэсіямі. Аднак былі і тыя, хто тэмай цікавіцца і мае сваю пазіцыю. Найбольш разгорнутыя і ўцямныя адказы глядзіце ў відэаапытанцы з вуліцаў Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?