У выніку халоднага надвор’я і снегападу ў паўночных раёнах Мексікі тысячы дамоў апынуліся без электрычнасці і водазабеспячэння.

За апошнія дні ад холаду загінулі шэсць чалавек.

Тэмпература знізілася да -18 градусаў па Цэльсіі, што з’яўляецца паўвекавым рэкордам для гэтых раёнаў.

У выніку марозу былі спыненыя 17 электрастанцый, затым спынены шэраг заводаў і прадпрыемстваў, якія спажывалі больш за ўсё энергіі. Аднак у некаторых раёнах ўсё роўна цалкам адключана электрычнасць.

Ад холаду таксама пакутуюць многія раёны ў ЗША і Канадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?