Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн сумняваецца ў легітымнасці прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і лічыць, што ён хутка можа быць зменены. Пра гэта Маккейн заявіў, выступаючы 5 лютага на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы,

паведамляе РІА Новости.

«Рэжымы тыраніі існуюць усюды, яны не абмяжоўваюцца толькі Блізкім Усходам, — сказаў Маккейн. — Вельмі хутка спадар Лукашэнка можа быць заменены ўслед за іншымі тыранамі свету».

Маккейн таксама заявіў, што быў расчараваны маўчаннем Еўропы падчас масавых акцый пратэсту ў Іране ў 2009 годзе, гэтак званай «зялёнай рэвалюцыі», якая ўспыхнула на хвалі незадаволенасці вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

Нагадаем, 4 лютага на сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якая прайшла ў парламенце Літвы, Маккейн назваў Лукашэнку

«бязлітасным, жорсткім, брутальным тыранам, які на самой справе абраў няправільны бок».

Паводле меркавання Маккейна, рана ці позна «беларусы змогуць скарыстацца асноватворнымі правамі, якія гарантуюцца натуральным чынам усім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?