Экс-кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева, які абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня і цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, 4 лютага вазілі на медыцынскі агляд.
Як паведаміла жонка палітыка Вольга Някляева, лідару кампаніі «Гавары праўду!» правяралі страўнік. «Выпісалі лекі», — кажа Вольга Някляева. Яна спадзяецца, што пазней яе мужу дазволяць правесці комплексны медагляд.
Акрамя таго, Уладзімір Някляеў накіраваў у КДБ заяву на сустрэчу з дачкой Евай. Яе не пускаюць у кватэру да бацькі, а сам Някляеў не мае права пакідаць яе межы, а таксама кантактаваць з журналістамі, карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам. Вынятак зроблены толькі для адваката Някляева, які сёння наведаў свайго падабароннага.
Каментары