Трое супрацоўнікаў міліцыі з палка ППС УУС Віцебскага аблвыканкама асуджаныя за крадзеж грошай з карткі затрыманага імі чалавека.

Як растлумачылі самі вартавыя парадку, канверт з пластыкавай карткай і паперкай, дзе быў паказаны пін-код, выпаў з кішэні затрыманага імі на вуліцы п’янага грамадзяніна. Міліцыянты знялі з рахунку мужчыны ўсё, што там было, і падзялілі на трох. Картку незаўважна вярнулі гаспадару і нават падвезлі яго да хаты.

Праспаўшыся мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы. Міліцыянтаў-злодзеяў вылічылі хутка:

камера відэаназірання банкамата зафіксавала іх у момант, калі яны здымалі грошы.
Суд прысудзіў вартавых парадку да абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На працягу пяці гадоў ім забаронена працаваць у праваахоўных органах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?