У сталічным Палацы дзяцей і моладзі адкрываецца персанальная выстава Паўла Рашчынскага. Ад нараджэння хлопец пакутуе на цяжкую форму цэрэбральнага паралюшу і таму малюе нагамі.
Арганізатары выставы хочуць, каб дзеці навучыліся ў гэтага мастака пераадольваць цяжкасці. Любы ахвочы можа выказаць падтрымку Паўлу, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на тэлеканал СТВ.