На другім сваім зборы ў Турцыі сяміразовы чэмпіён Беларусі БАТЭ прайграў у таварыскай сустрэчы «Сігме» (Аламоўц) з лікам 1:3 (1:0 – Шкерле (4, аўтагол), 1:1 – Росі (7), 1:2 – Гарава (32), 1:3 – Хубнік (45).

Прычым беларускі клуб першым забіў мяч: на 4-й хвіліне флангавы праход Максіма Бардачова ўвянчаўся прастрэлам у напрамку Максіма Скавыша і Віталя Радзівонава, паведамляе афіцыйны сайт БАТЭ

9 лютага барысаўскі клуб згуляе спарынг з бялградскім ОФК, праўда, эксперыментальным складам -- частка гульцоў скіруецца на таварыскія матчы ў нацыянальную і маладзёжную зборныя.

***

БАТЭ рыхтуецца да матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы з французскім ПСЖ. 17 лютага каманды згуляюць у Мінску (пачатак, а 20-й), 24 лютага — ў Парыжы.

ПСЖ у суботу ў матчы чэмпіянату Францыі прайграў у гасцях «Рэну» з лікам 0:1.

ПСЖ і «Рэн» дзеляць 2 і 3-я месцы ў турнірнай табліцы, у іх па 37 балаў, у «Ліля», што ідзе першым, — 42 балы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?