Сутрэўся са знаёмым, які прыехаў з Лондану. Кажа, што пасля сьмерці Літвіенка на берагах Тэмзы назіраецца велікі шухер. Гэта ж тое, чаго заўседы баяліся заходнікі – кропкавы атамны тэрарызм. Кажа, што Савет яе Велікасьці па барацьбе з тэрарызмам збіраецца кожныя тры гадзіны.

Больш за ўсе цікава, што пасьля справы Літвіенка здаецца ўпершыню брытанцы пачалі шукаць крыніцы загадковай душы расейскага чэкіста і прышлі да высноўку, што ён шмат у чым фарміраваўся пад уплывам фільмаў аб Джеймсе Бондзе. Глядзі палеміку ў «Гардзіан».

Для мяне гэта яшчэ больш цікавей у кантэксце даўняй размовы са знаёмым каталёнцам, які нарадзіўся на поўначы Лондана – яго бацькі збеглі ў Альбіён з-за палітычных рэпресій Франка.

Каталанец разпавядаў, што «бандыяна» была для яго генерацыі шесцідзесятнікаў кшталту маніфеста: можна падзяляць традыцыйны брытанскі стыль і быць

адначасова «крутым» – займацца сексам, забіваць, піць сухі Марціні, падкідваць атруту усякім казлам.

Якраз за такі этычны код паводзінаў агітавалі прамоўтэры маладзёвай рэвалюцыі 68-га году.

Атрымліваецца, што Пуцін – нейкая адаптацыя 68-га году на Лубянцы?

А Сухарэнка - таксама ў нейкім сэнсе ідэйны нашчадак хіппі?

Адсюль правакатыўнае пытаньне - ці можна падкарэктаваць паводзіны расейскіх чэкістаў змяніўшы культуру Джеймса Бонда.

Дарэчы апошні Джеймс Бонд у выкананьні Крэйга ужо паліткаррэктны, напрыклад, адмовіўся ад цыгарак.

У дзень Галадамору ў Кіеве нечакана сустэўся магчыма з заўзытям крытыкам яго сёняшняй інтэрпретацыі.

Ён амерыканскі грамадзянін украінскага паходжаньня, які лічыць, што Галадамор магчыма і быў, аднак пры гэтым мелі месца вялікія «прыпіскі».

Ён спасылаецца на дэмаграфічную статыстыку.

Адпаведна перадваеным перапісам СССР – яны былі здаецца праведзіны ў 26-ом і напрыканцы 30-ых, толькі две нацыі ў былым саўку за гэты час страцілі колькасна – украінцы ( 4 мільёны) і казахі – нешта калі 12 мільёнаў.

Сітуацыю з украінцамі яшчэ можна неяк лагічна зразумець: якраз у гэта час кубанскім казакам – нашчадкам запарожскіх, адміністратыўна забаранілі ставіць у шостай графе «украінец».

А з казахамі абсалютна нічога не зразумела.

Суразмоўца кажа, што ён ужо кантактуе на гэту тэму з Баратам, той самы папулярны брытанскі комік, які зрабіў пародыю на сёняшні Казахстан.

Магчыма праблема загадковага казахскага Галадамору будзе ўзнята ў наступнай серыі скандальнай камедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0