Адзін з лідараў чачэнскіх сепаратыстаў, кіраўнік самаабвешчанага «Эмірата Каўказ» Доку Умараў заявіў, што выбух у маскоўскім аэрапорце Дамадзедава 24 студзеня быў зроблены яго паплечнікамі і па яго загадзе.

Такую заяву Умараў зрабіў падчас відэазвароту, размешчанага на сайце KavkazCenter.com, які рэгулярна публікуе аўдыё-і відэазапісы палявых камандзіраў.

«Гэтая спецаперацыя, праведзеная на мой загад. Іншала [з Божай дапамогай] гэтыя спецаперацыі будуць праводзіцца і ў далейшым», — заявіў лідар «Эмірата Каўказ».

«Мы, муджахеды Каўказа, імкнёмся зрабіць наш Каўказ вольным, ісламскім», — дадаў ён.

Выбух у Дамадзедаве адбыўся 24 студзеня ў зоне прылётаў міжнародных рэйсаў. У выніку 36 чалавек загінулі, больш за 100 атрымалі раненні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?