Цяпер яе афармленне будзе праходзіць у консульскім аддзеле пасольства Літвы ў Мінску.

«Мы ўсе вельмі цешымся гэтай навіне, — зазначыла Алена Куляшова, дырэктар кампаніі „Музенідзіс Трэвел“, — наша кампанія цяпер праходзіць працэдуру акрэдытацыі ў літоўскім пасольстве.

Для беларускіх турыстаў афармленне візы ў Мінску будзе азначаць яе патанненне на 20 еўра — атрыманне візы ў Маскве кожнаму даросламу турысту каштавала 80 еўра.

Вядома, мы не адмовімся цалкам ад афармлення віз у Маскве, бо там гэтая працэдура займае ўсяго 3 дні, так што для турыстаў, якія выбралі „гарачы“ тур, гэта выдатная магчымасць хутка аформіць дакументы.

У Мінску працэдура атрымання візы будзе доўжыцца стандартныя 10 дзён».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?