Ігар Яўсееў б'е нагой фотажурналіста Уладзя Грыдзіна, 20 снежня 2010 г.

Ігар Яўсееў б'е нагой фотажурналіста Уладзя Грыдзіна, 20 снежня 2010 г.

 Ігар Яўсееў б'е нагой фотажурналіста Уладзя Грыдзіна, 20 снежня 2010 г.

Ігар Яўсееў б'е нагой фотажурналіста Уладзя Грыдзіна, 20 снежня 2010 г.

 Ігар Яўсееў.

Ігар Яўсееў.

Пяць афіцэраў мінскай міліцыі ўзнагароджаны Лістамі падзякі за подпісам кіраўніка дзяржавы.

8 лютага іх уручыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў,

паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Тым самым быў падкрэслены важны ўклад мінскіх міліцыянераў у справу аховы грамадскага парадку і гарантаванне грамадскай бяспекі ў сталіцы», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Падзячныя лісты ад прэзідэнта атрымалі: намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў, камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСН) ГУУС Аляксандр Лукомскі, начальнік Мінскага дзяржупраўлення Дэпартамента аховы МУС Віктар Скурат, намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ГУУС Сяргей Іваноў і камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння ПМСН Раман Кадзін.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, у 2010 годзе сталічная міліцыя забяспечыла правапарадак пры правядзенні ў горадзе больш чым 14 тысяч масавых, грамадска-палітычных і культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

Ці звязана ўзнагароджанне афіцэраў міліцыі з якімі-небудзь іх пэўнымі заслугамі па ўтрыманні грамадскай бяспекі, у ГУУС не растлумачылі.

Варта адзначыць, што двое з пецярых узнагароджаных — Ігар Яўсееў і Аляксандр Лукомскі — уключаныя ў спіс 157 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўрапейскага саюза. Такія санкцыі былі ўведзеныя ЕС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і разгону акцыі пратэсту апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску 19 снежня 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?