У Беларусі разгледзяць магчымасць адмены пераходу на зімовы час.

Як паведаміў начальнік сектара часу і частаты Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі Сяргей Трахімовіч, у лютым будзе сабрана камісія, якая прыме рашэнне аб тым, будзе Беларусь восенню 2011 пераходзіць на зімовы час ці гэты парадак адменяць. У пасяджэнні камісіі возьмуць удзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў: Дзяржстандарта, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства энергетыкі, Міністэрства эканомікі і іншыя. Дакладная дата пасяджэння камісіі будзе вызначана ў найбліжэйшыя дні.

Як адзначыў Трахімовіч, вясной 2011 года як звычайна Беларусь пяройдзе на летні час: стрэлкі гадзінніка будуць пераведзеныя на гадзіну наперад.

Нагадаем, што ў аўторак прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ пра адмену ў Расіі пераходу на зімовы час.

Такім чынам, калі б 30 кастрычніка 2011 года Беларусь перайшла на зімовы час (перавяла стрэлкі на гадзіну назад), то розніца паміж Мінскам і Масквой склала б дзве гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?