Актывісты «Маладога фронта» (зарэгістраваны ў Чэхіі) правядуць акцыю, прысвечаную дню святога Валянціна, у незвычайным для свята фармаце. 14 лютага маладыя людзі збяруцца каля будынка КДБ з віншавальнымі паштоўкамі для арыштаваных па крымінальнай справе, распачатай пасля падзей 19 снежня.

«Арыштаваным фактычна забаронены свабодныя сустрэчы з адвакатамі і роднымі, ім не перадаюць прэсу і нашы лісты, каб яны не ведалі пра хвалю падтрымкі, што разгарнулася ў Беларусі і за яе межамі; каб яны не ведалі, што мы за іх перажываем і чакаем іх на волі.

Вядома, што паштоўкі без аніякіх допісаў ад рукі — прымаюць і перадаюць.

Прыносце разнастыйныя паштоўкі з прыгожымі малюнкамі і смешнымі надпісамі», звяртаюцца актывісты МФ да усіх, хто хоча падтрымаць палітзняволеных.

Актывісты «Маладога фронта» некалькі гадоў запар праводзяць акцыі ў Дзень святога Валянціна. Яны наведваюць амбасады краін Заходняй Еўропы і ЗША, ладзяць святочныя шэсці. Як правіла, гэтыя акцыі жорстка разганяліся спецназам. Была нават распачата крымінальная справа супраць актывіста арганізацыі Яўгена Скочкі за запуск петардаў падчас шэсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?