Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік 3 лютага на пасяджэнні міністэрства адукацыі заявіў, што ніводны з 332 супрацоўнікаў апарата Савета міністраў краіны не валодае свабодна замежнымі мовамі. «І гэта ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, на еўрапейскім скрыжаванні!» — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

«Як можна сцвярджаць, што мы актыўна вядзем працу з інвестарамі, што мы маем з імі штодзённыя адносіны?», — задаўся пытаннем Анатоль Тозік, піша «Звязда».

Між тым, паводле афіцыйных біяграфіяў, замежнай мовай валодае толькі першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, які размаўляе па-англійску. У біяграфіі ж Анатоля Тозіка веданне замежных моў не ўказана, нягледзячы на тое, што ён тры гады быў паслом у Кітаі, дадае «Комсомольская правда в Беларуси».

Разам з тым у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце дзейнічае факультэт перападрыхтоўкі і двухгадовыя курсы, дзе тры разы на тыдзень па тры гадзіны выкладаюць замежную мову спецыялістам. Двойчы на год на факультэт прыходзяць спісы з міністэрстваў людзей, якія жадаюць вывучаць мову. У апошнім спісе было каля 50 чалавек: чыноўнікаў Міністэрстваў адукацыі, эканомікі, фінансаў, замежных спраў, КДБ, Мытнага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?