Міжнароднага сакратара зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Валера Мацкевіча пасля ўдзелу ў донарскай канферэнцыі «Салідарнасць з Беларуссю», што на мінулым тыдні адбылася ў Варшаве, нечакана выклікалі ў падатковую.
Два дні таму Валер Мацкевіч атрымаў ад падатковай ліст з патрабаваннем да 9 лютага ўключна прадставіць дэкларацыю пра свае даходы за апошнія 4 гады.
Сёння Валер Мацкевіч падатковую наведае, але з мэтаю аддаць заяву аб працягненні тэрміна падачы дэклярацыі, каб паспець падрыхтаваць дакументы.
0
0
0
0
0
0