Адпаведнае паведамленне накіраваў кіраўніцтву палаты прадстаўнікоў Беларусі дацкі старшыня Паўночнай рады Хенрык Дам Крыстэнсен,

паведамляе прэс-служба арганізацыі.

У прыватнасці, інфармуе Крыстэнсен, адкладзены запланаваны на гэты год навучальны візіт у адну з краін — удзельніц арганізацыі палітыкаў з Беларусі. У лісце падкрэсліваецца, што супрацоўніцтва будзе адноўлена толькі пасля паляпшэння сітуацыі ў Беларусі і вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Паўночная рада глыбока шкадуе аб арышце многіх апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, адразу пасля выбараў у снежні.

Прэс-служба адзначае, што на студзеньскім пасяджэнні прэзідыума Паўночнай рады было вырашана працягнуць падтрымку па развіцці дэмакратыі ў Беларусі, але адкласці запланаваны навучальны візіт палітыкаў з Беларусі, у якім павінны былі ўдзельнічаць як члены палаты прадстаўнікоў, так і апазіцыянеры.

Пачынаючы з 2007 года Паўночная рада ў партнёрстве з Балтыйскай асамблеяй правёў шэраг круглых сталоў, у якіх узялі ўдзел прадстаўнікі як беларускага парламента, так і апазіцыйных партый. Апошні круглы стол адбыўся ў Мінску ў сакавіку 2010 года.

Паўночная рада з'яўляецца арганізацыяй парламенцкага супрацоўніцтва краін Паўночнай Еўропы, аб'ядноўвае дэпутатаў парламентаў пяці дзяржаў (Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя) і трох аўтаномных тэрыторый (Аландскія астравы, Фарэрскія астравы і Грэнландыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?