Гарэлкі «Северная Губерния», «СССР Люкс» ды «Наркомовская» — настальгія па мінулым ці кан’юнктура?

 У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

 У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

 У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

У Віцебску настальгуюць па часах губерній?

 У Гомелі робяць гарэлку «Союзную».

У Гомелі робяць гарэлку «Союзную».

 У Брэсце — «СССР люкс».

У Брэсце — «СССР люкс».

 Падарункавы набор ад гамельчукоў, як прыклад нацынальнага стылю.

Падарункавы набор ад гамельчукоў, як прыклад нацынальнага стылю.

Выбіраючыся ў замежную вандроўку многія з нас бяруць з сабой падарункі — сувеніры ў нацыянальным стылі, фотаальбомы, цукеркі, а то і гарэлку. Балазе, айчынныя гарэлачныя заводы трывала засвоілі выпуск сувенірнай прадукцыі. Натуральна, што для вашых замежных сяброў на першым месцы будзе якасць змесціва пляшкі, але і афармленне яе таксама мае значэнне. Бо любая сувенірная прадукцыя, арыентаваная на замежнага спажыўца ў тым ліку (спіртныя напоі — не выключэнне), як правіла, мае нацыянальны каларыт. І вось тут пытанне — што адметнага прапануюць нашы вытворцы «вогненнай вады»? Якое ўяўленне пра Беларусь можа атрымаць замежнік, атрымаўшы ў падарунак пляшку нашай гарэлкі?

Вось што дае знаёмства з асартыментам прадукцыі айчынных грандаў гарэлачнай вытворчасці (гаворка найперш пра сувенірную прадукцыю). Паводле асаблівасцяў афармлення асартымент гэты можна ўмоўна падзяліць на некалькі групаў.

Нейтральнае афармленне: універсальная назва, адсутнасць геаграфічнай, нацыянальнай прывязкі. Напрыклад, гарэлка «Бос», «Жытняя» (часцей за ўсё пішацца «Житняя»).

Афармленне ў нацыянальным стылі: «Беларусь сінявокая» (Брэст), «Люты» (Гродна), серыя гарэлак «Радзіміч» (Гомель), настоек «Крамбамбуля» (Мінская вобласць).

Мілітарысцкі стыль: як правіла, пры афармленні такой прадукцыі эксплуатуецца тэма апошняй вайны (напрыклад, віцебская гарэлка «За Победу»).

І, на астачу, самы неадназначны сегмент — гарэлкі, з этыкетак якіх на нас глядзяць расійскі двухгаловы арол, савецкі серп і молат, а ў назвах сустракаюцца словы «губерния» і «царь». Па прыклады звернемся да асартыменту віцебскага заводу «Прыдзвінне». Акурат ён выпускае гарэлкі пад назвамі «Царь», «Держава», «Северная губерния» ды «Губернаторская». Цяжка зразумець, ці гэта сапраўдная туга па далёкіх і ня вельмі часах, або банальная кан'юнктура, якая апанвала не толькі харчовую прамысловасць, але і вытворчасць адзежы.

Зрэшты, усё вырашаюць асабістыя густы. Кожны выбірае сам, як прэзентаваць сваю краіну за мяжой. Але варта памятаць, што ад гэтага залежыць, якой убачаць нашу краіну вашы замежныя сябры — «северной губернией» зніклай імперыі, або «краінай блакітных азёр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?