Першую гульню ў новым годзе правяла нацыянальная зборная па футболе. У турэцкай Антальі нашым супрацьстаялі казахі.
Два гады назад каманды супернічалі адна з адной у адборачным турніры да чэмпіянату свету. Тады беларусы двойчы безапеляцыйна аказаліся мацней — 5:1, 4:0.
Цяпер у казахаў змяніўся трэнер. Замест немца Бернда Шторка іх узначаліў чэх Міраслаў Беранек. І з новым настаўнікам каманды з Сярэдняй Азіі не зганьбіліся.
Што датычыць нашых, то гульню па прычыне траўмы прапускаў Антон Пуціла. А новага форварда «Блэкпула» Сяргея Карніленку Штанге ўвогуле не выклікаў.
Загадкай таксама было, ці згуляе Аляксандр Глеб. Згуляў. Прычым, быў адным з самых актыўных на полі.
Увогуле ж у гульні не было шмат вострых момантаў. Асноўныя падзеі матча развіваліся ў цэнтры поля.
Нашы адкрылі лік з пенальці. АдзначыўсяДоўгі час беларусы ўтрымлівалі гэтую перавагу. Аднак літаральна за пару хвілін да фінальнага свістка форвардГлеб-малодшы .
Цікава, што зборная Беларусі не змагла падоўжыць да сямі матчаў рэкордную серыю без прапушчаных галоў.
Наступную сустрэчу нашы правядуць 26 сакавіка з албанцамі ў Тыране. Гэта ўжо будзе адбор да чэмпіянату