Следчы КДБ Бычак, які вядзе справу Алеся Кіркевіча, сёння дапытаў ягоную маладую жонку Надзею Крапівіну. У часе затрымання ў Кіркевіча былі некаторыя Надзеіны паперы (квітанцыю пра аплаце перабывання на сутках, пастанова суда). Яна патэлефанавала следчаму і папрасіла іх вярнуць. Тады ён прызначыў ёй час. Яна прыехала ў Менск, прыйшла... а там яе дапыталі ў якасці сведкі. Па тых самых падзеях 19 снежня.

З Надзеі ўзялі, як і з усіх, падпіску пра неразгалошванне.

Надзея выйшла замуж за Алеся Кіркевіча, намесніка кіраўніка Маладога Фронту, за тыдзень да ягонага арышту. Цяпер матаецца з Гродна ў Менск з перадачамі.

Экстрэмальнае каханне Алеся і Надзеі -- чытайце ў рэпартажы "Нашай Нівы".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?