Дэманстранты ў Каіры выбралі цікавую тактыку. Яны праводзяць вялікія мітынгі двойчы на тыдзень.
У пятніцы — выхадны дзень і дзень малітвы ў мусульманаў. І ў аўторак — мітынгі пачаліся два тыдні таму менавіта ў аўторак. Астатнія дні на Плошчы захоўваецца намётавае мястэчка, збіраюцца ахвотныя. Гэткі рытм дазваляе людзям абрабляцца са звыклымі жыццёвымі справамі.

У аўторак на чарговую маніфестацыю сабраліся сотні тысяч людзей. Першыя дэманстрацыі два тыдні таму егіпецкі спецназ і спецслужбы спрабавалі разагнаць. Гэта прыводзіла да вялікіх ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Цяпер улады перайшлі да абароны.

ЗША — галоўны саюзнік Егіпта — цісне на Хосні Мубарака, каб ён сышоў.

Маніфестанты дзейнічаюць асцярожна. Спачатку гучалі заклікі ўзяць рэзідэнцыю Мубарака штурмам, што прывяло б да вялікіх ахвяраў. Аднак лідара апазіцыі ўтрымалі натоўп ад агрэсіўных дзеянняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?