У матчы групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» выйграла ў гасцях у швейцарскага «Кадэтэн» (Шафхаузэн) з лікам 35:30 (першы тайм — 18:12)/

У сярэдзіне 2-га тайма мінчане наогул вялі ў ліку 30:16, але потым швейцарцы пачалі скарачаць лік.

Нагадаем, што 28 лістапада «Дынама» саступіла ў Мінску «Кадэтэну» — 31:32 і цяпер узяло рэванш.

Пасля 7 тураў: «Чэхаўскія мядзведзі» (Расія) — 11, «Вальядалід» (Іспанія) — 10, Пік (Венгрыя) — 8, Кадэтэн — 5, Ольбарг (Данія) — 4, Дынама — 4 (2 перамогі, 5 паразаў).

19 лютага «Дынама» згуляе ў гасцях з «Вальядалідам», 27 лютага ў Мінску з «Ольбаргам», 3 сакавіка ў гасцях з «Чэхаўскімі мядзведзямі».

У плей-оф выходзяць чатыры наймацнейшыя каманды, у «Дынама» ёсць шанец зачапіцца за 4-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?