У мінулым годзе ў Мінску зарэгістравана больш за 2700 кватэрных крадзяжоў. У параўнанні з мінулым годам колькасць гэтых злачынстваў скарацілася на 3%.Найбольш рабуюць жыллё мінчукоў у «спальных» раёнах і новабудоўлях горада, і ў першую чаргу гэта Фрунзенскі, Маскоўскі і Заводскі раёны. Дзве траціны ўсіх кватэрных крадзяжоў учыненыя з 8.00 да 16.00 і пераважна ў працоўныя дні.
Больш за 72% крадзяжоў учыненыя шляхам свабоднага доступу. Сюды адносяцца так званыя «гасцявыя» крадзяжы, крадзяжы пасля сумеснага распіцця спіртнога, праз незамкнутая дзверы, пад выглядам сацработнікаў.
У той жа час выкрытыя зламыснікі, датычныя больш чым да паловы «кватэрных» крадзяжоў. Падчас комплексу